Сяргей Дылеўскі
“справа Каардынацыйнай рады”
Дата нараджэння: 1 верасня 1989
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 361 Крымінальнага кодэкса — Заклікі да дзеянняў, скіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь
- арт. 357 Крымінальнага кодэкса — Змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 12 гадоў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Суддзя: Арлоў Пётр
Пракурор: Кавалёў Міхаіл
Групы: Актывісты
Іншыя пазнакі: Завочныя суды
Сяргей Анатольевіч Дылеўскі — беларускі актывіст, старшыня страйкама Мінскага трактарнага завода, член прэзідыума Каардынацыйнай рады па арганізацыі працэсу пераадолення палітычнага крызісу, які заклікаў каардынаваць перадачу палітычнай ўлады ў Беларусі ў кантэксце пратэстаў у Беларусі ў 2020 годзе, якія адбыліся пасля прэзідэнцкіх выбараў.
Сяргею Дылеўскаму ставяць у віну 4 крымінальныя артыкулы:
- ч.1 арт. 357 (змова з мэтай захопу ўлады неканстытуцыйным шляхам);
- ч. 3 арт. 361 (заклікі да санкцый, іншых дзеянняў, накіраваных на прычыненне шкоды нацыянальнай бяспецы Рэспублікі Беларусь);
- ч. 1 арт. 361-1 (стварэнне экстрэмісцкага фармавання і кіраўніцтва ім);
- ч. 3 арт. 130 (распальванне варожасці).
Следчы камітэт 20 кастрычніка 2022 года распачаў працэс спецыяльнай вытворчасці ў дачыненні ўсіх фігурантаў справы. 30 лістапада справу перадалі генеральнаму пракурору для накіравання ў суд.
Спецыяльная вытворчасць – вытворчасць па крымінальнай справе ў дачыненні абвінавачванага, які знаходзіцца па-за межамі Рэспублікі Беларусь і ўхіляецца ад яўкі ў орган, які вядзе крымінальны працэс.
Згодна з абвінавачваннем, "за некалькі дзён да выбараў Святлана Ціханоўская, Вольга Кавалькова, Марыя Мароз, а таксама асуджаныя Максім Знак і Марыя Калеснікава і іншыя асобы спланавалі і арганізавалі 9 жніўня 2020 года ў Мінску і іншых гарадах краіны несанкцыянаваныя масавыя мерапрыемствы. Адзначаецца, што змоўшчыкі дзейнічалі сумесна з адміністратарамі і кіраўнікамі розных інтэрнэт рэсарсаў, у тым ліку тэлеграм-каналаў. Канчатковая мэта іх дзеянняў складалася ў адхіленні ад улады законна абраных і прызначаных асобаў у узвядзенне да ўлады іншых, у тым ліку на пасаду прэзідэнта ўдзельніцу змовы ЦІханоўску".
У Мінскім гарадскім судзе 6 сакавіка 2023 года ў завочным парадку асудзілі Святлану Ціханоўскую, Паўла Латушку, Вольгу Кавалькову, Марыю Мароз, Сяргея Дылеўскага. Суддзя Пётр Арлоў прызначыў Святлане 15 гадоў калоніі, Паўлу 18 гадоў калоніі, Вользе, Марыі і Сяргею 12 гадоў калоніі агульнага рэжыма "завочна". Дзяржабвінавачванне падтрымліваў пракурор Міхаіл Кавалёў.
Суд пакінуў пад арыштам маёмасць абвінавачаных па “справе Каардынацыйнай рады”:
- пад арыштам пакінулі два аўтамабілі Дылеўскага.
Вярхоўны суд 20 чэрвеня 2023 года разгледзеў апеляцыйную скаргу Святланы Ціханоўскай, якую пакінуў без задавальнення. Іншыя ўдзельнікі справы «Каардынацыйнай рады» апеляцыйныя скаргі не падавалі. Іх прысуды таксама набылі моц.
14 ліпеня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
Знаходзіцца ў вышуку.
Сёння ў Мінску завочна будуць судзіць Святлану Ціханоўскую і іншых фігурантаў “справы Каардынацыйнай рады”
Святлане Ціханоўскай — 15 гадоў калоніі "завочна", Паўлу Латушку — 18. Сёння вынеслі прысуды па "справе Каардынацыйнай рады"
Сергей Дылевский: Сейчас прозревают даже самые лояльные к правительству люди