Сяргей Дубік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 26 снежня 1986
Дата затрымання: 13 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 188 Крымінальнага кодэкса — Паклёп
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 жніўня 2024
Суддзя: Стасевіч Мікалай
Пракурор: Жуковіч Сяргей
Іншыя пазнакі: Шматдзетныя бацькі
Сяргей Васільевіч Дубік быў затрыманы 13 кастрычніка 2021 года ў Іванаве Брэсцкай вобласці. 23 кастрычніка яго перавялі ў СІЗА.
Мае траіх малых дзяцей.
12 студзеня 2022 суд прызнаў Сяргея Дубіка вінаватым у здзяйсненні злачынстваў паводле ч. 2 арт. 367 ("Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"), ч. 2 арт. 368 ("Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь"), арт. 369 ("Абраза прадстаўніка ўлады"), арт. 188 ("Паклёп") і асудзіў да 3 гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
У сярэдзіне чэрвеня 2022 г. Сяргея этапавалі з СІЗА-6 у бабруйскую калонію № 2.
Выйшаў на волю ў жніўні 2024 г.
Чарговы тэрмін палітвязню: тры гады калоніі за паведамленні і здымкі ў сацсетках