Сяргей Данчанка

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Ачалава Анастасія

Справы: Пратэсты Мінск

Жонку і мужа Дзіяну Мікалаеўну і Сяргея Іванавіча Данчанкаў асудзілі ў судзе Ленінскага раёна горада Мінска да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». У іх ёсць дзіцёнак, Дзіяна знаходзіцца ў дакрэтным адпачынку. Да суда яны знаходзіліся пад закладам — у памеры 20 тысяч рублёў кожны.

Суд адбыўся 23 красавіка 2024 году. Справу разглядзела Настасся Ачалава.

Іх асудзілі за ўдзел у мірных сходах 23 жніўня 2020 году, 20 верасня 2020 году паводле «народнага» арт. 342 Крымінальнага кодэксу. Данчанкі прызналі віну.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»