Сяргей Далівеля
музыка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 20 лютага 1982
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 16 лютага 2023
Суддзя: Бондал Галіна
Групы: Дзеячы культуры
Справы: Справа Зельцэра
Сяргей Уладзіміравіч Далівеля — лідар мінскага рок-гурта "Бандэроль", аўтар музыкі і тэкстаў песень. Мае YouTube-канал.
Быў затрыманы па крымінальнай справе, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
7 кастрычніка 2022 г. суддзя Віцебскага абласнога суда Галіна Бондал прызнала Сяргея вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 (Распальванне іншай сацыяльнай варожасці) і прызначыла яму пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
Палітзняволены цалкам адбыў тэрмін і 16 лютага 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 3.
"У апошнім слове на судзе Сяргей сказаў, што хоча хутчэй гэта ўсё забыць, патрапіць дамоў і убачыць дачку"
Музыку асудзілі на 2 гады калоніі за каментары па справе Зельцэра