Сяргей Чабатар

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 10 кастрычніка 1961

Дата затрымання: 4 чэрвеня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Пірожнікава Таццяна

Справы: Пратэсты Мінск

Сяргей Яўгенавіч Чабатар быў затрыманы разам з жонкай Аленай Чабатар за ўдзел у акцыях пратэсту ў 2020 годзе. Быў апазнаны на чужым відэа. Ім прад'явілі абвінавачанні паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

8 жніўня 2023 г. Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Мінску асудзіла палітзняволенага да двух з паловай гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — "хатняй хіміі".

Сяргея вызвалілі з-пад варты ў СІЗА-1 у зале суда.

Палітзняволеных мужа і жонку асудзілі да "хатняй хіміі" за Марш

Прысуд восьмага жніўня 2023 году вынесла Таццяна Пірожнікава ў судзе Маскоўскага раёну Мінску.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»