Сяргей Бушык
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 27 лістапада 1984
Дата затрымання: 1 кастрычніка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 20 лютага 2023
Суддзя: Чарапанава Святлана
Справы: Справа Зельцэра
Сяргей Сяргеевіч Бушык быў затрыманы паводле крымінальнай справы, распачатай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
На пачатку снежня 2022 г. палітвязня перавялі з Жодзіна ў мінскі СІЗА-1.
7 снежня 2022 г. у Мінскім гарадскім судзе разглядалі справу палітвязня. Суддзя Святлана Чарапанава прызнала Сяргея вінаватым паводле ч. 1 арт. 130 КК (распальванне іншай варожасці і варажнечы) і арт. 369 КК (абраза прадстаўніка ўлады) і прызначыла яму пакаранне ў выглядзе двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.
Палітвязень цалкам адбыў пакаранне і 20 лютага 2023 г. выйшаў на волю з ПК № 3.
У Мінску вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"