Сяргей Брыль
слесар з Барысава
Дата нараджэння: 22 лютага 1995
Дата затрымання: 23 верасня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Сяргей Брыль – барысаўчанін, працуе слесарам на "Белпрамімпэкс".
Ён быў затрыманы 23 верасня на працы. Супрацоўнікі органаў сустрэлі яго прама на прахадной, і на падставе таго, што ён нібыта з'яўляецца сведкам па справе нейкага ўгону аўтамабіля, павезлі ў аддзяленне. Затым высветлілася, што на Сяргея заведзена крымінальная справа аб масавых беспарадках. Па месцы яго жыхарства быў праведзены вобшук і канфіскаваная ўся тэхніка.
2 кастрычніка яму было прад’яўленае абвінавачванне па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса – “Удзел у масавых беспарадках”, а тэрмін утрымання пад вартай працягнуты на два месяцы.
Утрымліваўся ў СІЗА г. Жодзіна, перавялі ў СІЗА-1.
![]()
Быў актыўным у телеграм-чатах. 25-гадовы барысаўчанін стаў фігурантам справы "аб масавых беспарадках"