Сяргей Богдан
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 29 ліпеня 1991
Дата затрымання: 4 снежня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 15 жніўня 2023
Суддзя: Паўлоўская Іна
Пракурор: Палыка Ігар
Справы: Акцыі на чыгунцы
Сяргей Юр'евіч Богдан — жыхар Баранавічаў, абвінавачаны паводле ч.1 арт. 14 арт. 309 Крымінальнага кодэксу (Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць шляхоў зносін і замах на гэта злачынства).
Абвінавачаныя (Сяргей Богдан, Уладзімір Ланкевіч і Віктар Іванцоў) праводзілі па дзве спробы заблакаваць рух чыгуначнага транспарту. Некаторыя скончыліся няўдачай, а ў двух выпадках блакаванне спрацавала: у выніку быў парушаны рух цягнікоў.
Богдан быў асуджаны да трох гадоў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму. Адбываў пакаранне ў ПК № 15.
Па падліках праваабаронцаў, вызвалены ў сярэдзіне жніўня 2023 года.
Баранавічы: вынесены прысуд па чарговай "чыгуначнай" справе