Сяргей Бобашаў
бухгалтар
Дата нараджэння: 27 сакавіка 1985
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Мазайла Генадзь
Пракурор: Цімафеевіч М.
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу № 43

Сяргей Генадзьевіч Бобашаў - галоўны бухгалтар з Гродна, асуджаны на два гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") па артыкуле 369 Крымінальнага кодэксу (Абраза прадстаўніка ўлады).
Бобашава прызналі вінаватым у тым, што 24 верасня 2020 года ён напісаў абразлівы каментар пад фота камандзіра гарадзенскага АМАПУ Краўцэвіча ў тэлеграм-чаце "Гродна для жыцця". Абвінавачаны цалкам прызнаў віну.