Сяргей Беразюк

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Брэган Яўген

Сяргея Беразюка абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).
Справу разглядаў суддзя Яўген Брэган. Суд пастанавіў прызнаць Сяргея Беразюка вінаватым у абразе прадстаўнікоў ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў і прызначыў яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на адзін год без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Год "хатняй хіміі" прысудзілі жыхару Брэста за абразу супрацоўнікаў міліцыі

У судзе Маскоўскага раёна Брэста 16 верасня завяршыўся разгляд крымінальнай справы мясцовага прадпрымальніка Сяргея Беразюка, абвінавачанага ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»