Сяргей Бекарэвіч
асуджаны на 2,5 гады калоніі
Дата затрымання: 10 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
арт. 364 Крымінальнага кодэксу - Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Месца зняволення: СІЗА-3

Сяргей Бекарэвіч - жыхар Жлобіна, асуджаны на 2,5 гады пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, груба парушаючых грамадскі парадак) і па арт. 364 (Гвалт у дачыненні да міліцыі).
Сяргей абвінавацілі ў тым, што ён разам з іншымі асобамі, вечарам і ўначы з 9 на 10 жніўня прымаў актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушылі грамадскі парадак, перашкаджалі працы грамадскага транспарту, выходзіў на праезную частку ў раёне вуліцы Першамайская, стаяў ў сцэпцы. Таксама заклікаў астатніх не падпарадкоўвацца патрабаванням міліцыі, якія ахоўвалі грамадскі парадак, выкрыкваў лозунгі. Аказваў актыўны супраціў супрацоўнікам МУС, кідаў ў іх бок камяні і бутэлькі, наносіў ўдары па экіпіроўцы.
9 сакавіка ў судзе Жлобіна Сяргею вынеслі прысуд: 2,5 гады пазбаўлення волі.
![]()
У Жлобіне вынесеныя два прысуды удзельнікам акцый пратэсту