Сяргей Базук

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 25 снежня 1970

Дата затрымання: 16 лістапада 2020

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 19 лютага 2021

Дата вызвалення: 3 кастрычніка 2021

Суддзя: Ратнікава Аксана

Фота "Белсат"

Сяргей Аляксандравіч Базук - жыхар Магілёва. Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня 2021 асудзіў яго па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі".

Яго абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэта самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Мужчыну трымалі пад вартай з 16 лістапада і вызвалілі 21 студзеня пасля агучвання прысуду.

Пасля адбывання пакарання ў ПУАТ-43 быў вызвалены 3 кастрычніка 2021 года.

Магілёўца асудзілі на год "хіміі" за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў

Суд Ленінскага раёна Магілёва 21 студзеня 2021 года асудзіў 50-гадовага Сяргея Базука паводле ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (Хуліганства) на адзін год "хіміі", паведамляе MAYDAY. Яго абвінавацілі ў тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада ён раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэта дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўлення ГУБАЗіК і Следчага камітэта самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын. Ад дзеянняў магілёўца пацярпеў толькі супрацоўнік КДК, які ацаніў шкоду ў 30 рублёў. Справу разглядала суддзя Аксана Ратнікава. Мужчыну трымалі пад вартай з 16 лістапада, сёння яго вызвалілі ў зале суда.

У Магілёве распачаўся суд за раскіданыя самарэзы каля будынкаў сілавых органаў

Суд Ленінскага раёна Магілёва 5 студзеня 2021 года пачаў разгляд крымінальнай справы па ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса (хуліганства) у адносінах да 50-гадовага Сяргея Базука. Яго абвінавачваюць у тым, што 26 кастрычніка і 11 лістапада раскідаў на службовых стаянках каля абласнога ўпраўлення міліцыі, Камітэту дзяржаўнага кантролю, 11-га ўпраўленьня ГУБАЗіК ды Следчага камітэту самарэзы, каб супрацоўнікі гэтых ведамстваў прабілі колы службовых машын.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»