Сяргей Батура

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 20 красавіка 1974

Дата затрымання: 6 чэрвеня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 31 ліпеня 2023

Сяргей Мікалаевіч Батура быў затрыманы ў пачатку чэрвеня 2021 года пры расклейванне ўлётак з выявай Аляксандра Лукашэнкі. Батуру пакінулі пад вартай і прад'явілі абвінавачванне па ч. 2 арт. 368 Крымінальнага кодэксу (Абраза прэзідэнта).

18 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Магілёва вынеслі прысуд Сяргею Батуру: 2 гады і 6 месяцаў пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

У красавіку 2022 г. Сяргея перавялі ў папраўчую калонію № 1.

31 ліпеня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»