Сяргей Барысёнак

Дата нараджэння: 3 жніўня 1955

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Дзядкова Наталля

Пракурор: Кобрына Аляксандра

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Суд Партызанскага раёна горада Мінска разгледзеў справу Сяргея Васільевіча Барысёнка. Суддзя Дзядкова прызнала яго вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – "хатняй хіміі". Дзяржабвінавачанне падтрымала Аляксандра Кобрына. Пацярпелы па справе - участковы міліцыянт Міхаіл Жарыкаў.

У судзе Партызанскага раёна Мінска 10 верасня 2021 года быў вынесены ўжо другі прысуд. Суд прызнаў яго вінаватым у абразе службовай асобы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу. Суд вынес наступнае пакаранне: абмежаванне волі ("хімія") тэрмінам на два гады і шэсць месяцаў ва ўстанове адкрытага тыпу, з улікам раней вынесенага пакарання па гэтым артыкуле. Таксама абвінавачаны мусіць выплаціць матэрыяльную кампенсацыю ў памеры 1 000 рублёў.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вынесены прысуд 65-гадоваму жыхару Мінска Сяргею Барысёнку. Другі за два з паловай месяцы

У судзе Партызанскага раёна Мінска 10 верасня 2021 года вынесены прысуд 65-гадоваму жыхару сталіцы Сяргею Барысёнку. Суд прызнаў яго вінаватым у абразе службовай асобы па арт. 369 Крымінальнага кодэксу РБ.

Два гады "хатняй хіміі" за каментар "Мусорской хряк". Абвінавачаны не памятае, ці пакідаў яго

Суд Партызанскага раёна горада Мінска разгледзеў справу 65-гадовага Сяргея Барысёнкі. Суддзя Дзядкова прызнала яго вінаватым па арт. 369 Крымінальнага кодэксу і прысудзіла да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў выпраўленчую ўстанову – "хатняй хіміі". Дзяржабвінавачанне падтрымала Аляксандра Кобрына. Пацярпелы па справе - участковы міліцыянт Міхаіл Жарыкаў.

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»