Сяргей Балахонаў
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 14 кастрычніка 1998
Дата затрымання: 23 жніўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 1 год
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 23 жніўня 2022
Суддзя: Казачак Віктар
Сяргей Сяргеевіч Балахонаў — жыхар Гомеля, асуджаны на год калоніі агульнага рэжыму за тое, што на сваёй асабістай старонцы ва «ВКонтакте» ён размясціў аўдыязапіс «Лукашенко, уходи». За гэта на яго завялі крымінальную справу па артыкуле аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК).
На судзе Сяргей прызнаў, што сапраўды апублікаваў аўдыязапіс, але дадаў, што палітычнай варожасці ні да каго на той момант не адчуваў.
Пасля абвяшчэння прысуду 23 жніўня 2021 года Сяргея ўзялі пад варту і змясцілі ў СІЗА-3. Дома ў яго засталася цяжарная жонка.
Паводле падлікаў праваабаронцаў, палітвязень скончыў адбываць пакаранне ў жніўні 2022 г.
Гамяльчук размясціў у сацсетках аўдыязапіс і трапіў пад «крыміналку» — яго судзяць за абразу Лукашэнкі