Сяргей Бакач

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 4 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Сяргейка Мікалай

Сяргей Аляксандравіч Бакач абвінавачаны ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і прадстаўніка ўлады ( арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Справу разглядаў суддзя Мікалай Сяргейка.

Па пазове Генеральнага пракурора Рэспублікі Беларусь Андрэя Шведа на разліковы рахунак ДУА "Цэнтр карэкцыйна - развіваючага навучання і рэабілітацыі Першамайскага раёна г. Мінска" да судовага разбору абвінавачаны пералічыў 10 тыс. рублёў у якасці матэрыяльнай кампенсацыі маральнай шкоды.

Ён таксама здзейсніў іншыя дзеянні, накіраваныя на загладжвання шкоды, – добраахвотна пералічыў таго ж установе адукацыі дадаткова 10 тыс. рублёў.

Па сукупнасці пакаранняў Бакачу прызначана канчатковае пакаранне ў выглядзе абмежавання волі тэрмінам на 4 гады без накіравання ў выпраўленчую ўстанову адкрытага тыпу, са штрафам у памеры 1000 базавых велічынь.

Папярэдняе расследаванне па крымінальнай справе праводзілася упраўленнем уласнай бяспекі Генеральнай пракуратуры.

У верасні 2022 г. МУС унесла Сяргея ў "спіс асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Генпракурор Андрэй Швед пакрыўдзіўся: 32 000 рублёў штрафу і чатыры гады "хатняй хіміі" прысудзілі жыхару Ваўкавыска

Суд Ваўкавыскага раёна 5 жніўня вынес прысуд 40-гадоваму мясцоваму жыхару Сяргею Бакачу, абвінавачанаму ў абразе прэзідэнта (ч. 1 арт. 368) і прадстаўніка ўлады ( арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»