Сяргей Бабко

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 4 сакавіка 1972

Дата затрымання: 26 траўня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата пачатку адбыцця пакарання: 22 студзеня 2023

Дата вызвалення: 23 сакавіка 2024

Суддзя: Машкетаў Юрый

Сяргей Сямёнавіч Бабко быў затрыманы 26 траўня 2022 года ў межах крымінальнай справы паводле артыкулаў аб абразе Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэксу) і прадстаўніка ўлады (арт. 369) за каментар у інтэрнэце.

Утрымліваўся ў жодзінскім следчым ізалятары, на пачатку верасня быў пераведзены ў СІЗА-1.

19 верасня 2022 г. у судзе Маскоўскага раёна Мінска Сяргея асудзілі да двух гадоў зняволення ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму.

У студзені 2023 г. Сяргея этапавалі з СІЗА-1 у шклоўскую ПК № 17.

Выйшаў на волю 23 сакавіка 2024 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»