Сяргей Ануфрыенка
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 17 кастрычніка 1981
Дата затрымання: 29 верасня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
- арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 28 лютага 2023
Суддзя: Козел Аляксандр
Справы: Справа Зельцэра
Сяргей Пятровіч Ануфрыенка быў затрыманы па па крымінальнай справе, узбуджанай за каментары ў інтэрнэце пасля гібелі ў мінскай кватэры супрацоўніка КДБ Дзмітрыя Федасюка і it-спецыяліста Андрэя Зельцэра.
Палітвязня абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 КК), Лукашэнкі (ч. 1 арт. 368 КК) і распальванні іншай сацыяльнай варожасці (ч. 1 арт. 130 КК).
У Гродзенскім абласным судзе 28 лістапада 2022 г. Аляксандр Козел прызнаў Сяргея Ануфрыенку вінаватым і пакараў яго пазбаўленнем волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму тэрмінам на два гады.
У канцы лютага 2023 г. палітвязень выйшаў на волю з Турмы № 1, цалкам адбыўшы тэрмін.
У Гродне вынесены яшчэ адзін прысуд па "справе Зельцэра"
Крымінальную справу, разгляд якой пачаўся 21 лістапада, вёў суддзя Аляксандр Козел.