Сяргей Альшук
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Скуратовіч Ала
Справы: Пратэсты Мінск
Стала вядома, што 21 снежня 2023 году вынеслі прысуд Сяргею Пятровічу Альшуку, Людміле Калядзе, Аляксею Асіпчуку і Алене Ліпік. Кожнага з іх асудзілі да 2,5 гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ — «хатняй хіміі». Усе, акрамя Алены, да суду знаходзіліся пад вартай: іх вызвалілі пасля прысуду. Алена Ліпік знаходзілася пад закладам у памеры 3700 рублёў.
Таксама вядома, што першапачаткова Людмілу Каляду затрымалі 12 верасня 2023 году паводле адміністрацыйнай справы, а ўжо пасля абвінавацілі паводле крымінальнага артыкулу.
Суддзя Ала Скуратовіч прызнала іх вінаватымі паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу і асудзіла за ўдзел у Маршы ў 2020 годзе.