Сяргей Алейнік
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 8 снежня 1978
Дата затрымання: 8 чэрвеня 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 8 снежня 2023
Суддзя: Кармановіч Сяргей
Справы: Пратэсты Гомель
Сяргея Уладзіміравіча Алейніка асудзілі за арганізацыю і падрыхтоўку дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса. Абвінавачанне тычылася падзеяў верасня 2020 года, што адбываліся ў цэнтры Гомеля.
Судовы працэс вёў суддзя Сяргей Кармановіч.
У судзе Цэнтральнага раёна Гомеля 8 чэрвеня 2022 года Сяргею Алейніку прызначылі пазбаўленне волі тэрмінам на адзін год і шэсць месяцаў.
У пачатку снежня 2023 г. выйшаў на волю.
“Стаялі ў счэпцы, аказвалі супраціў амапаўцам”: прысуд у Гомелі за падзеі 2020 года