Сяргей Пятрухін
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 10 траўня 1971
Дата затрымання: 16 чэрвеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
- арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
- арт. 391 Крымінальнага кодэкса — Абраза суддзі
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 17 снежня 2022
Суддзя: Краўчанка Вольга
Пракурор: Амосава Таццяна
Заява аб прызнанні палітвязнем
Сімвалічны(ая) хросны(ая): Амід Нурыпур, прадстаўнік парламенцкай групы “Бундніс 90/Die Grunen” па пытаннях замежных справаў
Сяргей Сяргеевіч Пятрухін — брэсцкі блогер, аўтар ютуб-каналаў "Народны рэпарцёр" і " Youtube-дэпутаты".
16 чэрвеня 2020 г. ён быў затрыманы ў вёсцы пад Пухавічамі, пасля чаго дастаўлены ў Кобрынскі ІЧУ. 25 чэрвеня Сяргея Пятрухіна даставілі ў ІЧУ Мінска.
Стала вядома, што ён затрыманы ў межах крымінальнай справы паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса Беларусі (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак), звязанай з падзеямі ў Гродне 29 траўня.
На пачатку 2021 г. блогер Аляксандр Кабанаў паведаміў, што яго і Сяргея Пятрухіна пераводзяць у СІЗА ў Брэсце, бо дасудовае следства скончылася, справа рыхтуецца да перадачы ў суд.
Кастрычніцкі суд Магілёва 14 красавіка 2021 г. вынес прысуд па крымінальнай справе супраць палітзняволеных берасцейскіх блогераў Сяргея Пятрухіна і Аляксандра Кабанава. Суддзя Вольга Краўчанка прызнала іх вінаватымі ў арганізацыі групавых дзеянняў, якія груба парушылі грамадскі парадак (ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэксу) і знявазе прадстаўніка ўлады ў сувязі з выкананнем ім службовых абавязкаў (арт. 369 КК). Пятрухін таксама прызнаны вінаватым у абразе суддзі Брэсцкага абласнога суду Андрэя Лешчанкі (арт. 391 КК). Абодва блогеры пакараныя трыма гадамі зняволення ў калоніі агульнага рэжыму. Акрамя гэтага, Пятрухін і Кабанаў мусяць выплаціць па 750 рублёў кампэнсацыі маральнай шкоды супрацоўніку магілёўскага АМАП Віталю Аўтушэнку, якога, паводле прысуду, зняважыла публікацыя блогераў у сацыяльных сетках.
Палітвязень цалкам адбыў тэрмін і 17 снежня 2022 г. выйшаў на волю з ПК № 3.
"Рэалізоўвалі планы арганізацыі пратэставага руху": блогераў Пятрухіна і Кабанава асудзілі на тры гады калоніі
«Хоць расстрэльвайце — я тут стаяць не буду». Блогераў Кабанава і Пятрухіна выдалілі з суда над імі
Крымінальныя справы заведзены на youtube-блогераў Сяргея Пятрухіна і MozgON