Сяргей Коршун
Блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”
Дата нараджэння: 21 сакавіка
Дата затрымання: 21 ліпеня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Сяргей Уладзіміравіч Коршун - блогер тэлеграм-канала “Армія з народом”. Напрацягу дзесяці гадоў служыў у міліцыі. Прыкладна дзесяць гадоў таму сышоў па ўласным жаданні ў званні капітана.
Быў затрыманы 21 ліпеня і змешчаны пад варту з межах справы па арт. 342 КК РБ па падзеях 29 траўня ў Гродне.
5 жніўня яму было прад'яўлена абвінавачванне па ч. 1 і ч. 2 арт. 342 Крымінальнага кодэкса Рэспублікі Беларусь (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак). У лютым стала вядома, што артыкул Коршуну перакваліфікавалі на 293-ы Крымінальнага кодэкса (Масавыя беспарадкі).
![]()
У Сяргея Коршуна з'явіўся "хросны"