Сергей Лягун

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі з адтэрміноўкай

Суддзя: Ярмоленка Элеанора

30 лістапада 2020 года намесніца старшыні суда Мазырскага раёна Элеанора Ярмоленка прызнала Сяргея Легуна і Юрыя Мельчанку вінаватымі ў здзяйсненні злачынства, прадугледжанага часткай 1 артыкула 342 (Арганізацыя або актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і прысудзіла па адным годзе пазбаўлення волі з адтэрміноўкай прывядзення ў выкананне на адзін год кожнаму, піша "Палеская Вясна".

Сяргей Лягун і Юрый Мельчанка разам з іншымі ўдзельнікамі мірнага сходу 11 жніўня кінулі некалькі камянёў у бок аўтазаку вайсковай часткі 5525 унутраных войскаў. Ад нейкага з камянёў у аўтазаку пабілася шкло. Тое, што шкло пабілі менавіта Лягун альбо Мельчанка у судзе не даказана. Але, грунтуючыся на тым, што камяні кідала група людзей, іхнія дзеянні прызнаныя здзейсненымі ў групе.

Заяўлены вайсковай часткай урон на 160 рублёў, паводле пастановы суда можа быць спагнаны праз грамадзянскі пазоў. 

Падлеткам у Мазыры прысудзілі па годзе пазбаўлення волі ўмоўна за камяні ў бок міліцэйскага аўтамабіля

Падлеткі ўдзельнічалі ў мірным сходзе, падчас якога група людзей у адказ на жорсткасць сілавікоў кінула некалькі камянёў у бок машыны ўнутраных войскаў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»