Сцяпан Васілевіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Ланцэвіч Маргарыта

Абраза знойдзена падчас "агляду тэлеграм-каналу"

22 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна асудзілі Сцяпана Васілевіча. Вядома, што мужчына працуе сантэхнікам у мясцовым ТАА. Абвінавацілі яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а менавіта — супрацоўніцы органаў унутраных спраў.

У адным з Telegram-каналаў быў размешчаны пост з інфармацыяй аб працы супрацоўніцы ОУС і ейнай фатаграфіяй. Васілевіч, паводле матэрыялаў справы, апублікаваў там абразлівы каментар, які быў знойдзены супрацоўнікамі ўпраўлення па Гродзенскай вобласці ГУУБ МУС "падчас агляду тэлеграм-каналу".

Сам Васілевіч на судовым працэсе сваю віну не прызнаў і сцвярджаў, што каментар размясціў хтосьці іншы. Суддзя Маргарыта Ланцэвіч паставілася да гэтага крытычна і прыняла да ўвагі паказанні сведкі з боку абвінавачвання — оперупаўнаважанага, які ўдзельнічаў у затрыманні Васілевіча. Са слоў гэтага супрацоўніка, абвінавачваны "не адмаўляў", што каментар на адрас пацярпелай быў размешчаны з прычыны канфлікту, які ўзнік паміж імі падчас хакейнага матчу.

Акрамя таго, суддзя Ланцэвіч палічыла, што каментар Васілевіча ацаніў пацярпелую супрацоўніцу ОУС у непрыстойнай форме. А ў сваёй пазіцыі суддзя абапіралася на "агульнапрызнаныя правілы паводзінаў і нормы маральнасці ў грамадстве".

У выніку Сцяпану Васілевічу прызначылі пакаранне ў выглядзе абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (так званая "хімія") тэрмінам на два гады.

Абраза знойдзена падчас "агляду тэлеграм-каналу"

22 чэрвеня ў судзе Кастрычніцкага раёна горада Гродна асудзілі Сцяпана Васілевіча. Вядома, што мужчына працуе сантэхнікам у мясцовым ТАА. Абвінавацілі яго ў абразе прадстаўніка ўлады (арт. 369 Крымінальнага кодэкса), а менавіта — супрацоўніцы органаў унутраных спраў.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»