Сцяпан Хадатовіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 341 Крымінальнага кодэкса — Апаганьванне будынкаў і псаванне маёмасці

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Заруба Таццяна

Месца зняволення: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання

Сцяпан Хадатовіч абвінавачваўся ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці па крымінальным артыкуле 341.

Справу разглядала суддзя суда Чашніцкага раёна Таццяна Заруба. 26 жніўня суд прызнаў Сцяпана Хадатовіча вінаватым па арт. 341 КК, прызначыўшы яму ў якасці пакарання 2,5 года абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу.

Чашнікі: хлопец намаляваў беларускі і ўкраінскі сцягі на тэрыторыі вайсковага пахавання і зрабіў "экстрэмісцкія" надпісы на трубе — 2,5 года "хіміі"

Праваабаронцам сталі вядомыя вынікі судовага разбіральніцтва па справе Сцяпана Хадатовіча, якога абвінавачвалі ў апаганьванні збудаванняў і псаванні маёмасці па крымінальным артыкуле 341.

 

Адрас для лістоў: Знаходзіцца на волі да пачатку адбыцця пакарання.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»