Сцяпан Якуць

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 21 лістапада 1975

Дата затрымання: 18 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 24 студзеня 2024

Суддзя: Федаровіч Уладзімір

Якуць Сцяпан Стэфановіч асуджаны судом Лідскага раёна Гродзенскай вобласці па ч. 1 арт. 342, ч. 1 арт. 368, арт. 369, ч. 1 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Суддзя Уладзімір Фёдаравіч разглядаў справу 9, 10, 15 і 16 лютага 2023 года.

У відэа, апублікаваным сілавікамі, Сцяпан паведамляе, што быў затрыманы за распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу супрацоўнікаў міліцыі ў сетцы інтэрнэт.

Адбываў пакаранне ў ПК-2.

12 траўня 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Вызвалены 24 студзеня 2024 г. 

За распаўсюджванне экстрэмісцкіх матэрыялаў і абразу Лукашэнку асудзілі жыхара Ліды

У судзе Лідскага раёна па шэрагу пратэсных артыкулаў асуджаны палітзняволены Сцяпан Якуць.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»