Сцяпан Чыкілёў
Былы палітвязень (прызнаны постфактум)
Дата затрымання: 15 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 1 арт. 339 Крымінальнага кодэкса — Хуліганства
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Бугук Наталля
Пракурор: Асран Крысціна
Групы: IT-спецыялісты
Справы: Пратэсты Мінск
Суддзя Фрунзенскага суду сталіцы Натальля Бугук 5 лютага 2021 года вынесла прысуд інжынэру-праграмісту Сцяпану Чыкілёву, якога 15 лістапада збіў міліцэйскі бус на сустрэчнай паласе, паведамляе "Радыё Свабода". Хлопца абвінавачвалі ў злосным хуліганстве (арт. 339 КК), нібыта ён пашкодзіў бусы сілавікоў.
Сцяпана Чыкілёва асудзілі на 3 гады абмежавання волі з накіраваньнем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Яго вызвалілі ў залі суду да ўступлення прысуду ў законную сілу.
Сцяпан з'ехаў з Беларусі.
Айцішніку, якога збіў бус сілавікоў, прысудзілі тры гады «хіміі»