Сцяпан Дрозд
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 15 траўня 1973
Дата затрымання: 9 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 4 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Дата вызвалення: 10 снежня 2023
Суддзя: Грушко Андрэй
Пракурор: Ціхановіч Алена
Справы: Пратэсты Пінск
Сцяпан Мікалаевіч Дрозд у судзе Ленінскага раёна Брэста 21 кастрычніка 2021 года быў прызнаны вінаватым паводле ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) і асуджаны да чатырох гадоў калоніі. Мужчыну абвінавацілі ў замахах (але не ўдарах) рукамі, адным удары па міліцэйскім шчыце, які, у сваю чаргу, зачапіў нагу супрацоўніка АУС Паліводы.
У сваім апошнім слове Сцяпан Дрозд быў кароткі:
"Я казаў, што не згодны з тым, што мне прад'явілі. Ніякіх супрацьпраўных дзеянняў я не здзяйсняў. Я проста не магу зразумець, як дзеці будуць расці без мяне. Чалавека пакараць можна за нейкія імгненні, але гэта пакаранне — яно неабгрунтаванае. Я лічу, што Высокі суд неяк улічыць гэта і вынесе правільны прысуд. Мне больш сказаць няма чаго".
Ён апынуўся ў трэцяй групе, асуджанай па "пінскай справе" — агулам за ўдзел у акцыях пратэсту ў Пінску з 9 на 10 жніўня пазбавілі волі 26 чалавек.
Знаходзіўся ў СІЗА-7, у канцы снежня 2021 быў пераведзены ў магілёўскую ПК № 15, а ў студзені 2022-га — у ПК № 1.
Па падліках, выйшаў на волю 10 снежня 2023 г.
Да трох з паловай і чатырох гадоў калоніі асудзілі яшчэ двух фігурантаў "пінскай справы"
"Вясна" распавядае, што вядома пра суд над трэцяй групай фігурантаў гэтай гучнай справы.