Салім Мамедаў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 8 ліпеня 1999

Дата затрымання: 11 верасня 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Дата пачатку адбыцця пакарання: 11 верасня 2021

Дата вызвалення: 16 ліпеня 2024

Суддзя: Філонік Вера, Козел Наталля

Пракурор: Бацюшка Аляксандр

Салім Зіяевіч Мамедаў асуджаны на 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія") i штраф у памеры 1 500 рублёў маральнай кампенсацыі за пагрозу гвалтам у каментарах Мікалаю Карпянкову ( на той момант начальніку ГУБАЗіКа) (арт. 364 Крымінальнага кодэксу). Суд праходзіў 15-16 ліпеня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста.

25 траўня 2023 г. у судзе Ленінскага раёна г. Гродна палітвязня судзілі зноў.

Быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках мусіў выйсці на волю з ПУАТ № 55 у ліпені 2024 г.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»