Сафія Кажамякіна
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Блізнюк Юлія
Справы: Пратэсты Мінск
Групы: Студэнты
Сафія Юр'еўна Кажамякіна студэнтка 5 курса ВНУ і працуе аніматаркай. Дзяўчыну абвінавацілі ва ўдзеле 16 жніўня ў Маршы за свабоду і 6 верасня ў Маршы адзінства ў Мінску ў 2020 годзе і выхадзе на праезную частку. Да суда Сафія знаходзілася пад закладам памерам 18500 рублёў.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 26 студзеня 2024 года яе асудзілі паводле ч. 1 арт. 342 (арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, якія груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх) Крымінальнага кодэкса. Суддзя Юлія Блізнюк прызначыла Сафіі два гады і шэсць месяцаў абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняй хіміі").
Студэнтку з Мінска асудзілі на 2,5 гады "хатняй хіміі" за ўдзел у двух Маршах