Рыка Крыгер
Дата нараджэння: 23 верасня 1993
Дата затрымання: 6 кастрычніка 2023
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 295 Крымінальнага кодэкса — Незаконныя дзеянні ў дачыненні да агнястрэльнай зброі, боепрыпасаў і выбуховых рэчываў
- арт. 361-1 Крымінальнага кодэкса — Стварэнне экстрэмісцкага фармавання або ўдзел у ім
- арт. 309 Крымінальнага кодэкса — Наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін
- арт. 289 Крымінальнага кодэкса — Акт тэрарызму
- арт. 358-1 Крымінальнага кодэкса — Агентурная дзейнасць
Вынік суда: смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу
Дата вызвалення: 1 жніўня 2024
Суддзя: Лапека Алег
Пракурор: Гракун Таццяна
Іншыя пазнакі: Вайна ва Украіне, Замежныя грамадзяне, Памілаванне / амністыя
Рыка Крыгер грамадзянін Нямеччыны, яму 30 гадоў. Яго абвінавачвалі адразу па шасці цяжкіх артыкулах Крымінальнага кодэкса: «наёмніцтве» (арт. 133), «агентурнай дзейнасці» (арт. 358-1), «акце тэрарызму» (ч. 3 арт. 289), «стварэнні экстрэмісцкага фармавання» (ч. 3 арт. 361-1), «наўмыснае прывядзенне ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін» (ч. 4 арт. 309), «наўмысным прывядзенні ў непрыдатнасць транспартнага сродку або шляхоў зносін» (4 арт. 295). Вядома, што ў Германіі ў мужчыны засталося непаўналетняе дзіця. Таксама вядома, што Рыка Крыгер раней працаваў афіцэрам па спецыяльнай бяспецы амерыканскага МЗС у Берліне, дзе набыў вопыт ва ўзброеных аперацыях бяспекі. Пасля гэтай пасады ён перайшоў у сферу аховы здароўя, працаваў медбратам і, у рэшце рэшт, спецыялізаваўся на хуткай медыцынскай дапамозе як спецыяліст хуткай медыцынскай дапамогі. Паводле яго старонцы на linkedin мужчына быў ваенным лекар Чырвонага крыжа.
У Мінскім абласным судзе 24 чэрвеня 2024 года быў вынесены прысуд. Па выніках суда яму прызначана найвышэйшая мера — смяротнае пакаранне шляхам расстрэлу. Справу разглядаў Алег Лапека. Па справе з 6 чэрвеня адбылося 12 пасяджэнняў.
Вядома, што Рыка Крыгер не стаў абскарджваць свой смяротны прысуд — ён набыў моц.
26 ліпеня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.
30 ліпеня 2024 года стала вядома, што Рыка напісаў памілаванне на імя Аляксандра Лукашэнка. Апошні ў сваю чаргу сабраў нараду з гэтай нагоды з "людзьмі, непасрэдна датычныя да разгляду гэтай справы". Ужо ўвечары 30 ліпеня, як пішуць прапагандысты, Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.
Вызвалены па абмене 1 жніўня 2024 г.
Рыка Крыгер вярнуўся ў Германію ў рамках абмену зняволенымі, які прайшоў паміж ЗША, Расіяй, ФРГ і Беларуссю.
Асуджанага да смяротнага пакарання Рыка Крыгера вярнулі Германіі
Лукашэнка памілаваў асуджанага да смяротнага пакарання немца Рыка Крыгера
30 ліпеня 2024 года, як пішуць прапагандысты, Лукашэнка прыняў рашэнне памілаваць Крыгера.
Справа Рыка Крыгера: сабралі ўсё, што вядома
СМІ: Ваеннага лекара з Нямеччыны асудзілі ў Беларусі да смяротнага пакарання