Рыгор Васількоў

Дата нараджэння: 31 траўня 1991

Дата затрымання: 19 кастрычніка 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 20 жніўня 2023

Суддзя: Грушко Андрэй

Рыгор Мікалаевіч Васількоў — жыхар Брэста, з лістапада 2020 года па сакавік 2022 года жыў ва Украіне. Па вяртанні ў Беларусь на яго завялі крымінальную справу за ўдзел у акцыі пратэсту ў Брэсце 13 верасня 2020 года (так званая "справа карагодаў") паводле арт. 342 Крымінальнага кодэксу.

Мужчына быў затрыманы 19 кастрычніка 2022 года на вакзале, калі вяртаўся з працы. 23 снежня 2022 года Андрэй Грушко яму прысудзіў адзін год пазбаўлення волі ў калоніі агульнага рэжыму.

На судзе Рыгор казаў, што ў лістападзе 2020 з'ехаў ва Украіну, бо дома не мог знайсці працу паводле спецыяльнасці, а таксама трэба было разабрацца з дакументамі бабулі (грамадзянкі Украіны). У Беларусь мужчына вярнуўся праз хваробу маці: у яе выявілі рак, а потым рак знайшлі і ў бацькі.

У лютым 2023 г. Рыгора перавялі з СІЗА-7 у баранавіцкі СІЗА-6. Далейшы арас быў невядомы. 

10 сакавіка 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Па падліках праваабаронцаў, мусіў выйсці на волю напрыканцы лета 2023 г. 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»