Рыгор Некрашэвіч

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 1 год

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Грынкевіч Іван

Пракурор: Ярашэвіч Дзмітрый

Рыгора Некрашэвіча абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара Комара –  па арт. 369 КК РБ.

Справу разглядаў суддзя Іван Грынкевіч, прадстаўнік дзяржабвінавачання - пракурор Дзмітрый Ярашэвіч.

Пацярпелы - старэйшы ўчастковы інспектар аддзялення міліцыі Першамайскага раёну Бабруйску Андрэй Комар у суд не з'явіўся, аднак пісьмова заявіў матэрыяльны пазоў за кампенсацыю маральнай шкоды ў памеры 1 000 рублёў.  Андрэй Комар - часты фігурант крымінальных спраў за абразу службовай асобы.

Падсудны сваю віну прызнаў цалкам, кампенсацыю маральнай шкоды аплаціў дабраахвотна.

Пракурор запрасіў Для Рыгора Некрашэвіча ў суда абмежаванне волі тэрмінам на два гады без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу.

У судзе горада Жодзіна 6 снежня 2021 года вынесены прысуд. Суддзя пастанавіў, паколькі абвінавачаны сплаціў матэрыяльны пазоў, абмежавацца пакараннем тэрмінам у адзін год абмежавання волі – “хатняя хімія”.

Чарговы прысуд за абразу ўчастковага інспектара Комара вынесены ў Жодзіна

У судзе горада Жодзіна 6 снежня вынесены прысуд Рыгору Некрашэвічу, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўніка ўлады – участковага інспектара Комара – па арт. 369 КК РБ.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»