Рыгор Чагадаеў
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Кулік Анастасія
Пракурор: Зубко Іна
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
У судзе Першамайскага раёна г. Мінска 4 кастрычніка вынесены прысуд па крымінальнай справе супраць ветэрынарнага доктара Рыгора Чагадаева, якога вінавацілі ў пагрозе ўжывання гвалту ў адносінах да супрацоўнікаў органаў унутраных спраў.
Справу разглядала суддзя Анастасія Кулік, бок дзяржабвінавачання прадстаўляла Іна Зубко. Пацярпелымі па справе былі прызнаныя пяцёра супрацоўнікаў ДАІ: Аляксандр Герасімёнак, Андрэй Якубовіч, Сяргей Батуркевіч, Уладзіслаў Дземянец, Віталь Паслед.
4 кастрычніка 2021 года суддзя Анастасія Кулік пастанавіла прызнаць Рыгора Чагадаева вінаватым у здзяйсненні злачынства паводле арт. 364 КК і прызначыць яму пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову ("хатняя хімія").
Пяць пацярпелых па справе і два гады "хатняй хіміі": вынеслі прысуд ветэрынару за кінутае курынае яйка на аўтамабіль ДАІ