Руслан Валюк
Дата нараджэння: 13 лютага 1988
Дата затрымання: 29 траўня 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 188 Крымінальнага кодэксу - Паклёп
Вынік суда: 2 гады
Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")
Суддзя: Міхневіч Людміла
Пракурор: Клышэвіч Андрэй
Месца зняволення: Папраўчая ўстанова адкрытага тыпу №21
Руслан Віктаравіч Валюк - жыхар Смаргоні, абвінавачаны па ч. 2 арт 188 Крымінальнага кодэкса (Паклёп) за тое, што разам з Інэсай Маркавай распаўсюдзіў ў горадзе шляхам расклейвання ўлёткі, у якіх утрымліваліся “заведама ілжывыя” звесткі, якія зганьбілі супрацоўнікаў міліцыі.
"У сярэдзіне верасня на вуліцах Смаргоні з'явіліся ўлёткі з інфармацыяй пра мясцовых міліцыянераў і чыноўнікаў. Начальніка аддзела аховы правапарадку Смаргонскага РАУС Руслана Ткачова аўтары ўлётак абвінавачвалі ў тым, што ён кіраваў затрыманнямі пратэстоўцаў 9–11 жніўня, і ў злоўжыванні службовым становішчам. А пра намесніка дырэктара школы №5 Аксану Шаўлюк было сказана, што яна сказіла вынікі галасавання на ўчастку, дзе працавала старшынёй камісіі".
Суд Смаргонскага раёна 18 лютага абвесціў прысуд па гэтай крымінальнай справе. Руслан Валюк атрымаў 2 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія").
З 29 траўня адбывае пакаранне ў ПУАТ №21.
![]()
"Расклейвалі ўлёткі з інфармацыяй пра супрацоўніка міліцыі і старшыню выбарчай камісіі". Суд за паклёп у Смаргоні
![]()
Смаргонцам, якіх абвінавацілі ў паклёпе, пракурор просіць два гады абмежавання волі
![]()
За расклейку ўлётак - па два гады абмежавання волі. У адказ на "Жыве Беларусь!" у суд выклікалі міліцыю


