Руслан Бадамшын
Дата затрымання: 28 лютага 2024
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Крэпская Юлія
Групы: Лекары
Справы: Пратэсты Мінск
Руслана Рафаэлевіча Бадамшына затрымлівалі як мінімум пяць разоў пасля выбараў — супраць яго складалі пратаколы і арыштоўвалі. Тады ён агулам адбыў больш за 60 сутак адміністрацыйнага арышту. Апошні раз лекара затрымалі раніцай 28 лютага. Супраць яго ўзбудзілі крымінальную справу за фота з акцый пратэсту ў 2020 годзе ў Мінску.
У судзе Фрунзенскага раёна Мінска 7 траўня 2024 года адбыўся разгляд справы. Суддзя Юлія Крэпская прызнала яго вінаватым паводле арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і асудзіла да трох гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ.
5 ліпеня 2024 г. будзе разгледжана апеляцыя на прысуд. Старшыня судовай калегіі Вера Галаўкова.
Неўролага Руслана Бадамшына асудзілі да 3 гадоў "хатняй хіміі"