Руслан Лазавікоў

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: 1 год і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Бабук Вольга

Групы: Лекары

Кансультант-рэабілітолаг, званок на «102» і абражаны прэзідэнт

11 красавіка ў судзе Пухавіцкага раёна Мінскай вобласці асудзілі кансультанта-рэабілітолага Руслана Лазавікова. Ён, паводле абвінавачвання, абразіў Лукашэнку, патэлефанаваўшы ў стане алкагольнага ап'янення на мясцовую лінію «102». Гэта было кваліфікавана паводле ч. 1 арт. 368 Крымінальнага кодэкса — «Публічная абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь».

Сваю віну Лазавікоў прызнаў часткова. Падчас судовага пасяджэння ён растлумачыў, што спіртное сапраўды ўжываў, але ўначы (прыкладна а 3-4-й гадзіне), а на лінію «102» патэлефанаваў зранку (прыкладна а 10-й гадзіне) — такім чынам, падчас тэлефанавання быў не нападпітку, а «проста быў сонны». Наогул ён тэлефанаваў на лінію «102» тройчы:

  1. спытаў, як падаць заяву аб смерці бацькі,
  2.  сказаў, што хоча абразіць прэзідэнта і пайсці паводле крымінальнага артыкулу — пасля чаго вымавіў нецэнзурныя словы (але без прывязкі да якой-небудзь асобы),
  3. удакладніў, калі па яго прыедуць, апрануўся і выйшаў на вуліцу чакаць супрацоўнікаў міліцыі.

Суддзя Вольга Бабук палічыла Руслана Лазавікова вінаватым, а сваю пазіцыю растлумачыла наступным чынам:

  • Лазавікоў (пасля інцыдэнту з тэлефанаваннямі) напісаў чыстасардэчнае прызнанне, у якім адзначыў, што тэлефанаваў на «102» — а гэта з'яўляецца пэўным доказам.
  • Падчас другога тэлефанавання Лазавікоў прамовіў нецэнзурныя словы ўсё ж такі ў адрас прэзідэнта, а не «без прывязкі да якой-небудзь асобы».
  • Нецэнзурныя словы — гэта абраза, і яна з'яўляецца публічнай, таму што выказана ў прысутнасці яшчэ аднаго чалавека — супрацоўніка Пружанскага РАУС, які, уласна, і прымаў тэлефанаванне на лініі «102».
  • Словы Лазавікова пра тое, што ён піў а 3-4-й гадзіне ночы, усё ж варта тлумачыць як тое, што падчас тэлефанавання ён быў у стане алкагольнага ап'янення — а гэта з'яўляецца акалічнасцю, што абцяжарвае адказнасць.

У выніку суддзя прызначыў Руслану Лазавікову пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу (т. зв. «хатняя хімія») тэрмінам на паўтара года. Акрамя таго, мабільны тэлефон Лазавікова суд пастанавіў канфіскаваць у прыбытак дзяржавы, а сім-картку, з якой той заходзіў у інтэрнэт, — знішчыць.

Прыбіральшчыца, рэабілітолаг, машыніст і ліквідатарка аварыі на ЧАЭС. Каго і як судзілі за абразы прэзідэнта, суддзі, міліцыянтаў і ваеннага камісара?

Праваабарончы цэнтр «Вясна» працягвае маніторыць судовыя пасяджэнні паводле крымінальных спраў, звязаных з нецярпімасцю беларускіх улад да любых формаў праяваў пратэсту. Згодна з інфармацыяй праваабаронцаў, самым распаўсюджаным інструментам рэпрэсій сёння з'яўляецца крымінальны пераслед паводле дыфамацыйных артыкулаў: за абразу прэзідэнта, прадстаўнікоў улады, суддзяў, а таксама за здзек з дзяржаўных сімвалаў (арт. 368, 369, 370, 391 КК РБ). Тут сабраныя прысуды, якія сталі вядомыя праваабаронцам за апошні час.

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»