Руслан Кручынін

Дата нараджэння: 24 сакавіка 1990

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
  • арт. 130 Крымінальнага кодэкса — Распальванне варожасці ці варажнечы
  • арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Суддзя: Осіпава Алеся

Кручынін Руслан Юрьевіч з Гомеля мае вышэйшую адукацыю і працаваў інжынерам на адным з прадпрыемстваў Гомеля. Вядома, што 20 лістапада 2023 г. на Руслана было накладзена адміністрацыйнае спагнанне па ч. 2 арт. 19.11 (распаўсюджванне, выраб, захоўванне, перавозка інфармацыйнай прадукцыі, якая змяшчае заклікі да экстрэмісцкай дзейнасці або якая прапагандуе такую дзейнасць) КаАП. Тады яго пакаралі 15 суткамі адміністрацыйнага арышту з канфіскацыяй мабільнага тэлефона.

З 13 чэрвеня па 1 ліпеня 2024 года доўжыўся разгляд крымінальнай справы у Гомельскім абласным судзе. Судзя Осіпава Алеся разглядала справу у закрытым судовым паседжанні паводле ч. 1 арт. 130, ч. 1 арт. 367, ч. 1 арт. 368 і арт. 369 КК. Прысуд невядомы.

6 верасня 2024 года ў Вярхоўным Судзе Рэспублікі Беларусь разгледзяць апеляцыю. Старшыня судовай калегіі Васілевіч Таццяна Валянцінаўна.

13 верасня 2024 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Следства палічыла, што гамяльчук “распальваў варожасць” і “абражаў прэзідэнта”. Што вырашыць суд?

13 чэрвеня 2024 года ў Гомельскім абласным судзе пачнецца разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць Руслана Кручыніна з Гомеля.

Жыхара Гомеля судзяць за "абразы і паклёп" на Лукашэнку

У Гомельскім абласным судзе 13 чэрвеня 2024 года пачаўся разгляд крымінальнай справы, якая была ўзбуджана супраць жыхара абласнога цэнтра Руслана Кручыніна. Справу разглядае суддзя Алеся Осіпава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»