Рэната Смірнова
асуджаная на два гады "хатняй хіміі"
Дата нараджэння: 4 сакавіка 2001
Дата затрымання: 1 лістапада 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 342 Крымінальнага кодэксу – Арганізацыя і падрыхтоўка дзеяньняў, што груба парушаюць грамадзкі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Рэната Юр'еўна Смірнова была затрыманая разам з хлопцаў 1 лістапада на Маршы супраць тэрору ў Мінску. На яе завялі крымінальную справу па арт. 342 Крымінальнага кодэкса (Арганізацыя ці актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) і адпусцілі. Была затрыманы пры перасячэнні мяжы.
Ёй змянілі меру стрымання і змясцілі пад варту да суда. Рэната знаходзіцца ў СІЗА-1 у Мінску.
"Маёй дачцэ 19 гадоў, яна любіць літаратуру, філасофію і добрае кіно. Ёй можна пісаць на рускай, па-беларуску, in English, po polsku. Марыць стаць рэжысёрам, плануе паступіць на філасофскі і асвоіць французскую мову", - распавядае пра Рэнату яе мама.
Суддзя Кацярына Мурашка прысудзіла дзяўчыне два гады абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову — "хатняй хіміі".
![]()
Палітзняволенай Рэнаце Смірновай прысудзілі два гады "хатняй хіміі"