Рэгіна Лавор

Дата нараджэння: 2 жніўня 1971

Дата затрымання: 18 лютага 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Радзюк Уладзімір

Групы: Дзеячы культуры

Рэгіна Лавор. Фота прадастаўлена Рэгінай

Рэгіна Мечыславаўна Лавор - стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур. Асуджаная 16 верасня 2021 года за абразу ў чаце "Іўе для жыцця" ў Telegram у дачыненні да падпалкоўніка міліцыі Ярохіна Андрэя Міхайлавіча да пакарання ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ "хатняя хімія" тэрмінам на 2 гады.

2 лютага 2022 стала вядома, што жанчыну арыштавалі на 10 сутак за парушэнне рэжыму адбывання «хатняй хіміі». На «сутках» Рэгіна абвесціла галадоўку. Паведамляецца, што жанчыну змяшчалі ў ШІЗА. 11 лютага была вызваленая.

Вядома, што за сакавік 2022 года да яе больш за 25 разоў прыходзілі з праверкай, чацвёрты месяц яна не можа атрымаць дазвол, каб выехаць у Ліду і набыць матэрыялы для рамесніцтва — фактычна, Рэгіна не можа працаваць. Ёй забаранілі наведваць касцёл і нават карыстацца прыбіральняй на вуліцы. На ўсе звароты ў РАУС, МУС жанчына атрымоўвае «адпіскі».

МУС 28 кастрычніка 2022 г. уключыў яе ў "Пералік асобаў, датычных да экстрэмісцкай дзейнасці".

Рэгіна была вымушана пакінуць Беларусь праз пагрозу:

«Мне было забаронена ўсё: хадзіць у касцёл, карыстацца прыбіральняй на вуліцы, сустрэчы з мамай і іншымі сваякамі. 12 красавіка мяне забралі з дому ў кайданках нібыта за парушэнне рэжыму, маўляў, не адчыніла дзверы супрацоўніку падчас праверкі. Я знаходзілася ў ШІЗА з 12 па 22 красавіка.
Мяне прымушалі распранацца дагала на відэакамеру, трымалі ў адзіночнай камеры без ацяплення, без матраца, коўдры, бялізны, без прагулак, без перадач, чатыры разы на дзень выводзілі на ператрус у кайданках, два разы за ноч прымушалі ўставаць з ложка і называць сваё імя і артыкул.
22 красавіка я выйшла з ізалятара і адразу з'ехала з Беларусі».

Рэгіна з мужам жыве ў Польшчы.

У судзе Іўеўскага раёна 11 снежня 2024 года суддзя Уладзімір Уладзіміравіч Радзюк будзе прымаць рашэнне "Аб замене абмежавання волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу".

«Дзе ты была, калі катавалі беларускі народ?» Рэгіна Лавор распавядае пра 10 сутак арышту ў ІЧУ Іўя і галадоўку

Стваральніца Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіна Лавор, асуджаная да двух гадоў «хатняй хіміі» за абразу намесніка начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара, у канцы студзеня была арыштаваная на 10 сутак за «паружэнне рэжыму адбыцця пакарання». Невыносныя ўмовы ўтрымання ў ІЧУ пры Іўескім РАУСе, галадоўка, пагрозы ад начальніка ІЧУ – Рэгіна распавяла «Вясне», што ёй прыйшлося перажыць за гэтыя 10 сутак арышту ў адзіночнай камеры.

За месяц 23 праверкі. Як жыхарка Іўя адбывае «палітычную хатнюю хімію»

Стваральніцу і першую дырэктарку Іўеўскага музея нацыянальных культур Рэгіну Лавор у верасні мінулага года асудзілі да двух гадоў «хатняй хіміі». Яе абвінавацілі ў абразе начальніка Іўеўскага РАУС і старшага інспектара.

Назвала “фашыстам” і “бандытам у джынсах”: асудзілі жыхарку Іўя

16 верасня ў судзе Іўеўскага раёна вынеслі прысуд 50-гадовай Рэгіне Лавор. Яе прызналі вінаватай паводле арт.369 Крымінальнага кодэкса і асудзілі да двух гадоў абмежавання волі без накіравання ў ПУАТ – “хатняй хіміі”. Менавіта такое пакаранне запрасіў пракурор.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»