Расціслаў Кушнераў

Дата нараджэння: 14 лютага 1991

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: 2 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: абмежаванне волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хімія")

Суддзя: Літвіна Алена

Расціслаў Кушнераў

30 чэрвеня 2021 г. суддзя суда Ленінскага раёна Алена Літвіна вынесла рашэнне ў дачыненні да цырульніка-рамесніка з Бялыніч Расціслава Аляксандравіча Кушнерава. Яго прызналі вінаватым у тым, што ён абразіў трох прадстаўнікоў МУС (арт. 369 КК РБ), пакінуўшы каментары ў адным з тэлеграм-каналаў, прызнаных уладамі Рэспублікі Беларусь экстрэмісцкім. На пасяджэннях Кушнераў абараняў сябе сам, без адваката. Ён цалкам прызнаў сваю віну і папрасіў прабачэння ў міліцыянтаў прама ў ходзе працэсу. Дзяржаўны абвінаваўца запытаў для Кушнерава 3 гады абмежавання волі з накіраваннем у папраўчую ўстанову адкрытага тыпу. Алена Літвіна вырашыла пакараць Кушнярова 2 гадамі і 6 месяцамі "хіміі". Акрамя таго, мужчына абавязаны выплаціць па тысячы рублёў маральнай кампенсацыі абражаным міліцыянтам.

У вымушанай эміграцыі. 

2,5 гады "хіміі", тры тысячы - міліцыянтам. У Магілёве новы прысуд за абразу міліцыянтаў

30 чэрвеня суддзя суда Ленінскага раёна Алена Літвіна вынесла рашэнне ў дачыненні да цырульніка-рамесніка з Бялыніч Расціслава Кушнерава.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»