Рамуальда Дзекола
Былая палітзняволеная (прызнаная постфактум)
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 367 Крымінальнага кодэкса — Паклёп у дачыненні да прэзідэнта Рэспублікі Беларусь
Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў
Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")
Суддзя: Папова Ганна
Пракурор: Карачун Вадзім
Іншыя пазнакі: Пенсійны ўзрост
Пенсіянерка Рамуальда Францаўна Дзекола была асуджана за паклёп на Аляксандра Лукашэнку паводле ч. 2 арт. 367 Крымінальнага кодэкса. Па матэрыялах абвінавачання, пенсіянерка паставіла адзнаку “Клас” у сацыяльнай сетцы “Аднакласнікі” пад малюнкам у групе “Жыве Беларусь”.
Суд Баранавіцкага раёна і Баранавіч 28 сакавіка 2024 года прызнаў яе вінаватай і пакараў абмежаваннем волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу на тэрмін тры гады і шэсць месяцаў (“хатняя хімія”). Справу разглядала суддзя Ганна Папова, дзяржабвінаваўца – пракурор Вадзім Карачун.
Суд таксама прыняў рашэнне аб канфіскацыі ў жанчыны тэлефона.
За “клас” у “Аднакласніках” асудзілі жыхарку Баранавіч, абвінаваціўшы яе ў паклёпе на Лукашэнку