Раман Сідзюк

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 9 лютага 1987

Дата затрымання: 9 сакавіка 2021

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках

Вынік суда: 3 гады і 6 месяцаў

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму

Дата вызвалення: 1 красавіка 2024

Суддзя: Семянчук Аляксандр

Пракурор: Ляшок Фёдар, Манько Андрэй

Справы: Пратэсты Брэст

Сімвалічны(ая) хросны(ая): Ханэс Хайдэ, дэпутат Еўрапарламента

Раман Анатольевіч Сідзюк — жыхар Брэста, фігурант крымінальнай справы, узбуджанай па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу (Удзел у масавых беспарадках) і па арт. 342 КК (Актыўны ўдзел у групавых дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак — абвінавачванне паводле гэтага артыкулу пасля было знятае) пасля поствыбарчых акцый пратэсту ў горадзе.

Вядома, што на акцыі ў жніўні 2020 Раман быў моцна паранены і затым доўга лекаваўся.

Рамана затрымалі 9 сакавіка 2021 і змясцілі ў ізалятар часовага ўтрымання, затым перавялі ў СІЗА-7. 

8 лістапада 2021 года ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня 2020 года. Суддзя Аляксандр Семянчук пастанавіў прызнаць усіх 19 палітзняволеных, што праходзілі па справе, вінаватымі, а Раману Сідзюку прызначыў 3 гады 6 месяцаў калоніі ўзмоцненага рэжыму.

19 студзеня 2022 Раман быў этапаваны ў бабруйскую ПК №2.

Выйшаў на волю 1 красавіка 2024 г. 

Да 5,5 гадоў калоніі: пракуроры запрасілі тэрміны для пятай часткі абвінавачаных па справе аб "масавых беспарадках" у Брэсце

Яшчэ 28 ліпеня ў Ленінскім судзе Брэста пачаўся працэс над пятай партыяй абвінавачаных па крымінальнай справе аб масавых беспарадках за падзеі 10 жніўня 2020 года. За час працэсу колькасць абвінавачваных вырасла з 13 да 19 чалавек.

“Жыве Беларусь і будзе жыць вольнай”. У Брэсце вынеслі прысуды пятай частцы абвінавачаных у “масавых беспарадках”

8 лістапада ў судзе Ленінскага раёна Брэста агучылі прысуд пятай частцы абвінавачаных па справе аб “масавых беспарадках” у горадзе падчас падзей 9-10 жніўня мінулага года.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»