Раман Рафеенка

Дата нараджэння: 23 верасня 1990

Дата затрымання: 27 жніўня 2023

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 342 Крымінальнага кодэкса — Арганізацыя і падрыхтоўка дзеянняў, што груба парушаюць грамадскі парадак, альбо актыўны ўдзел у іх

Вынік суда: 3 гады

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Макарэвіч Міхаіл

Пра затрыманне Рамана Пятровіча Рафеенка стала вядома напрыканцы жніўня гэтага года. Відэа затрымання апублікавалі праўладныя тэлеграм-каналы 28 жніўня. Мужчыне выставілі абвінавачванні паводле ч. 1 арт. 342 КК і змясцілі пад варту.

Згодна ліста КУП "Мінск" ад 7 красавіка 2023 года, у выніку прыпынку гарадскога пасажырскага транспарту на двух шэсцях дадзенаму прадпрыемству нанесены ўрон на сумы 5 980 рублёў 11 капеек і 5 839 рублёў 65 капеек. Пазначана, што іншыя пратэстоўцы кампенсавалі шкоду поўным аб'ёме.

У выніку ў судзе Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка 2023 года суддзя Міхаіл Макарэвіч прызначыў Раману Рафеенку абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія") на тэрмін тры гады. Яго вызвалілі ў зале суда пасля абвяшчэння прысуду. 

17 лістапада 2023 года быў унесены ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.

Мінчука асудзілі за ўдзел у двух шэсцях. На "пакаяльным" відэа яго знялі ў вышыванцы і кепцы з гербам Украіны

У судзе Партызанскага раёна Мінска 19 кастрычніка 2023 года паводле ч. 1 арт. 342 Крымінальнага кодэкса (актыўны ўдзел у дзеяннях, якія груба парушаюць грамадскі парадак) асудзілі 32-гадовага Рамана Рафеенку.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»