Раман Паўленка
Дата нараджэння: 23 студзеня 1984
Дата затрымання: 14 сакавіка 2021
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса — Удзел у масавых беспарадках
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму
Суддзя: Клышпач Іна
Пракурор: Багатка Вадзім, Жук Дар'я
Месца зняволення: ПК № 1

Раман Георгіевіч Паўленка — жыхар Брэста, затрыманы 14 сакавіка 2021 года ў межах крымінальнай справы аб удзеле ў масавых беспарадках у Брэсце (ч. 2 арт. 293 КК). Пасля затрымання па месцы прапіскі Рамана і па месцы жыхарства бацькоў прайшлі ператрусы, але нічога канфіскавана не было.
Раману прад'яўлена абвінавачванне, ён утрымліваецца ў СІЗА №7 Брэста.
20 жніўня 2021 года ў судзе Маскоўскага раёна г. Брэста быў абвешчаны прысуд па справе аб “масавых беспарадках” за падзеі 10 жніўня 2020 года ў горадзе для шостай партыі абвінавачаных. Суддзя Іна Клышпач прызначыла Раману Паўленку 3 гады пазбаўлення волі ў калоніі ўзмоцненага рэжыму.
У сярэдзіне лістапада 2021 Рамана перавялі з СІЗА-7 у ПК №1.
![]()
Яшчэ шэсць чалавек асудзілі на тэрміны ад 3 да 4 гадоў калоніі за "масавыя беспарадкі" ў Брэсце