Раман Маханькоў

Былы палітвязень

Дата нараджэння: 22 сакавіка 1987

Дата затрымання: 7 снежня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

  • арт. 364 Крымінальнага кодэкса — Гвалт альбо пагроза ўжывання гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў
  • арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады
  • арт. 368 Крымінальнага кодэкса — Абраза прэзідэнта Рэспублікі Беларусь

Вынік суда: невядомы

Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму

Дата вызвалення: 15 лютага 2024

Суддзя: Акавітая Таццяна

Раман Дзмітрыевіч Маханькоў быў асуджаны да пазбаўлення волі ў папраўчай калоніі паводле ч. 1 арт. 368 (абраза Лукашэнкі) Крымінальнага кодэксу ў судзе Цэнтральнага раёну Мінска 12 кастрычніка 2023 году. Прысуд агучыла суддзя Таццяна Акавітая. Дакладны тэрмін зняволення невядомы. 

Вядома, што ў лютым 2023 году Рамана асудзілі таксама паводле арт. 369 (абраза прадстаўніка ўлады) і арт. 364 (гвалт або пагроза прымянення гвалту ў дачыненні да супрацоўніка органаў унутраных спраў). Тады прысуд агучыла суддзя Тарасік.  Вядома, што тады Рамана таксама асудзілі да пазбаўлення волі, але дакладны тэрмін зняволення таксама невядомы. Апеляцыйную скаргу разгледзелі 7 красавіка 2023 году. Прысуд набыў моц.

1 снежня 2023 г. МУС дадала Рамана ў "спіс экстрэмістаў".

У пачатку снежня 2023 г. стала вядома, што Раман пераведзены з СІЗА-1 у ПК-2

Выйшаў на волю ў сярэдзіне лютага 2024 г., з прэвентыўным наглядам.

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»