Раман Коржык

Дата затрымання: 28 верасня 2022

Прад'яўленыя абвінавачванні:

арт. 369 Крымінальнага кодэкса — Абраза прадстаўніка ўлады

Вынік суда: вызвалены ад крымінальнай адказнасці

Від пакарання: абмежаванне волі без накіравання ў папраўчую ўстанову адкрытага тыпу ("хатняя хімія")

Суддзя: Вакульчык Наталля

Рамана Коржыка затрымалі 28 верасня 2022 года на трое сутак, затым ён знаходзіўся пад падпіскай аб нявыездзе. Яго абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня 2022 года вынесены прысуд. Суд пастанавіў прызначыць Раману Коржыку пакаранне ў выглядзе абмежавання волі без накіравання ва ўстанову адкрытага тыпу тэрмінам на адзін год, а таксама спагнаць з яго 6 000 рублёў матэрыяльнай кампенсацыі пацярпелым – па тысячы рублёў кожнаму. Справу разглядала суддзя Наталля Вакульчык.

26 снежня 2022 года адбыўся суд, які «выпраўляў апіскі» ў тым прысудзе. Па інфармацыі брэсцкай «Вясны», суддзя Наталля Вакульчык (дарэчы, менавіта яна і вынесла першапачатковы прысуд), з другога разу ўсё ж такі пастанавіла вызваліць Рамана ад пакарання з прычыны выхаду тэрміну даўніны.

За абразу супрацоўнікаў міліцыі мінчуку прысудзілі год "хатняй хіміі" і шэсць тысяч рублёў кампенсацыі маральнай шкоды

У судзе Бярозаўскага раёна 6 снежня вынесены прысуд жыхару Мінска Раману Коржыку, якога абвінавацілі ў абразе прадстаўнікоў улады – шасці супрацоўнікаў міліцыі (арт. 369 Крымінальнага кодэкса).

Помните, в Березе минчанину присудили «домашнюю химию», несмотря на вышедший срок давности?

Тот приговор всё же отменили

 

Палітвязні знаходзяцца па адрасах:

Падтрымаць «Вясну»