Раман Карпук
Дата нараджэння: 21 снежня 2001
Дата затрымання: 16 лютага 2022
Прад'яўленыя абвінавачванні:
арт. 191 Крымінальнага кодэкса — Перашкаджэнне ажыццяўленню выбарчых правоў
Месца зняволення: СІЗА-1

Раман Андрэевіч Карпук быў затрыманы ў межах крымінальнай справы па ч.2 арт. 191 Крымінальнага кодэкса (Перашкода ажыццяўленню выбарчых правоў, права на ўдзел у рэферэндуме). Справа была ўзбуджана за распаўсюд і рассылку ўлётак з заклікам лічыць галасы выбаршчыкаў сумленна.
Утрымліваўся ў СІЗА КДБ, у красавіку 2022 года быў пераведзены ў СІЗА-1 на Валадарскага.
![]()
Распачата 9 крымінальных спраў, звязаных з правядзеннем рэферэндуму: каго затрымалі?