Раман Караневіч
Былы палітвязень
Дата нараджэння: 22 кастрычніка 1991
Дата затрымання: 10 жніўня 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
- арт. 363 Крымінальнага кодэкса — Супраціў супрацоўніку органаў унутраных спраў або іншай асобе, якая ахоўвае грамадскі парадак
Вынік суда: 3 гады
Від пакарання: пазбаўленне волі ў калоніі ва ўмовах агульнага рэжыму
Дата вызвалення: 18 траўня 2023
Суддзя: Шутко Аляксандр
Іншыя пазнакі: Сур’ёзныя праблемы са здароўем, Шматдзетныя бацькі
29-гадовы Раман Дзмітрыевіч Караневіч – жыхар Слуцка. Маці Марыя Сцяпанаўна кажа пра сына, што на працоўным месцы яго характарызуюць як добрага працаўніка і прыстойнага чалавека. Не скардзіцца на яго і жонка Марыя. У сына трое малалетніх дзяцей, малодшай дачцэ ўсяго 1 годзік.
Яго затрымалі 10 жніўня ў Слуцку. Пасля затрымання хлопец апынуўся ў шпіталі з траўмаваным хрыбетнікам. Пацярпелы міліцыянт Іван Ганчарэвіч сцвярджае, што пры затрыманні Раман ударыў яго каменем па галаве і ў яго пайшла кроў. Раман сцвярджае, што кінуў камень і не бачыў нават куды.
Раман Караневіч у апошнім слове сказаў:
"Я б прызнаў сваю віну толькі ў тым, што, так, магчыма, я ўцякаў. Можа быць, мне не варта было ўцякаць. Але я спалохаўся. Я не хацеў канфлікту. Я ішоў дадому да дзяцей. Мне не патрэбныя былі разборкі, я пайшоў ад іх. Я ўбачыў натоўп людзей і сышоў дадому. У тым, што адбылося ў далейшым, я сябе вінаватым не лічу. Я не біў супрацоўніка, я, наадварот, спрабаваў ад яго ўцячы. Я прашу апраўдаць мяне".
Суд Слуцкага раёна 13 лістапада 2020 года асудзіў Рамана Караневіча на тры гады калоніі. Пасля абвяшчэння прысуду маму Рамана забрала хуткая – ёй стала кепска.
18 траўня 2023 г. палітвязень выйшаў на волю, цалкам адбыўшы тэрмін.
Збітаму случчаку прысудзілі 3 гады калоніі за супраціў міліцыянту
Суд Слуцкага раёна асудзіў 13 лістапада 29-гадовага Рамана Караневіча на тры гады калоніі
Слуцк: Пракурор запрасіў тры гады калоніі за супраціў супрацоўніку міліцыі
Справу разглядае суддзя Александр Шутко.
«З міліцыі пазванілі, каб купіла сыну гарсэт для скалечанага пазваночніка»
Маці случчаніна Рамана Караневіча бачыла сына ў апошні раз у панядзелак 10-га жніўня