Раман Канановіч
праграміст, асуджаны на 4 гады калоніі ўзмоцненага рэжыму
Дата нараджэння: 26 лістапада 1996
Дата затрымання: 16 кастрычніка 2020
Прад'яўленыя абвінавачванні:
ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэксу - Удзел у масавых беспарадках
Месца зняволення: СІЗА-1

Раман Канановіч затрыманы 16 кастрычніка. 24-гадовага хлопца абвінавачваюць па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса (удзел у масавых беспарадках) за падзеі 9-15 жніўня ў Мінску.
Знаходзіцца пад вартай у СІЗА-1 у Мінску.
10 лютага cуд Ленінскага раёна Мінска асудзіў на чатыры гады калоніі ўзмоцненага рэжыму па ч. 2 арт. 293 Крымінальнага кодэкса 24-гадовага палітзняволенага інжынера-праграміста Рамана Канановіча. Яго абвінавацілі ва ўзвядзенні барыкадаў з дапамогай жалезнай агароджы ў ноч з 10 на 11 жніўня каля ст. м. "Пушкінская", дзе тады загінуў пратэстовец Аляксандр Тарайкоўскі. Асноўны доказ віны Рамана — адна фатаграфія з яго тэлефона. Віну палітвязень не прызнаў, ён растлумачыў на судзе, што прыбіраў агароджу з дарогі, каб вызваліць праход і прайсці ў госці да цёткі. Прысуд вынесла Таццяна Шоцік.
![]()
За тры гадзіны палітзняволенага праграміста асудзілі да 4 гадоў калоніі за "ўзвядзенне барыкадаў" 10 жніўня на Пушкінскай
![]()
"У той вечар адбылася трагедыя — гібель Тарайкоўскага". Судзяць палітвязня за падзеі 10 жніўня на "Пушкінскай"